Дзяржаўны пагранічны камітэт Рэспублікі Беларусь з'яўляецца рэспубліканскім органам дзяржаўнага кіравання, які праводзіць дзяржаўную пагранічную палітыку, забяспечвае пагранічную бяспеку, ажыццяўляе рэгуляванне кіраванне ў гэтай сферы, каардынуе дзейнасць дзяржаўных органаў і іншых арганізацый у галіне правядзення дзяржаўнай пагранічнай палітыкі і забеспячэння пагранічнай бяспекі.
Колькасць ваеннаслужачых і грамадзянскага персаналу Дзяржпагранкамітэта усталёўваецца Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь.
У сваёй дзейнасці Дзяржпагранкамітэт кіруецца Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь, заканадаўчымі актамі, якія рэгулююць пытанні ў галіне дзяржаўнай пагранічнай палітыкі і забеспячэння пагранічнай бяспекі, гэтым Палажэннем, iншымi актамi заканадаўства.
Дзяржпагранкамітэт з'яўляецца юрыдычнай асобай, мае сапраўднае і ўмоўнае найменне, пячатку з выявай Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь і са сваім найменнем, сцяг і геральдычны знак — эмблему.
Маёмасць Дзяржпагранкамітэта з'яўляецца ўласнасцю Рэспублікі Беларусь і замацоўваецца за ім на праве аператыўнага кіравання.
Дзяржпагранкамітэт з'яўляецца органам пагранічнай службы і ўзначальвае адзіную сістэму органаў пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь (далей — органы пагранічнай службы).
Дзяржпагранкамітэт складаецца з галоўных упраўленняў, упраўленняў, аддзелаў, сектараў (груп), службаў (на правах сектараў (груп)).
Фінансаванне дзейнасці Дзяржпагранкамітэта ажыццяўляецца за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту, а таксама іншых крыніц, прадугледжаных заканадаўствам.