Перасячэнне граніцы

Збор пры выездзе з краіны ўводзіцца абласнымі саветамі дэпутатаў Брэсцкага, Гродзенскагаі Віцебскага рэгіёнаў у адпаведнасці з законамі Рэспублікі Беларусь № 72-З "Аб змяненні Падатковага кодэкса Рэспублікі Беларусь" і ад 30 снежня 2022 г. № 230-З "Аб змяненні законаў па пытаннях падаткаабкладання».

Плата прадугледжана за выезд механічнага транспартнага сродку, які мае не менш як чатыры колы, тэхнічна дапушчальная максімальная маса якога не перавышае 5 тон, за выключэннем колавых трактароў і самаходных машын.

На тэрыторыі Віцебскай, Гродзенскай і Брэсцкай абласцей збор для транспартных сродкаў да пяці тон, зарэгістраваных як у Беларусі, так і за яе межамі, устаноўлены ў памеры адной базавай велічыні. Яго сума не залежыць ад колькасці пасажыраў.

Дакумент, які пацвярджае выплату збору, прадастаўляецца ў папяровым або электронным выглядзе ў пунктах пропуску супрацоўніку органаў пагранічнай службы (у выпадку ажыццяўлення пагранічнага кантролю мытнымі органамі дакумент аб аплаце прадастаўляецца службовай асобе мытні).

Калі індывідуальны прадпрымальнік або арганізацыя аплацілі падатак са свайго рахунку, то пры выездзе за гранiцу трэба дадаткова прад'явіць экзэмпляр плацежнай інструкцыі з пазнакай банка.

Перасячэнне беларуска-расійскай граніцы
Мясцовы збор пры перасячэнні граніцы Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі выплаце не падлягае.

Важна ведаць
Збор выплачваецца ў даход бюджэту той вобласці, у якой знаходзiцца пункт пропуску. Напрыклад, калі выезд запланаваны праз пункт пропуску Бераставіца (Гродзенская вобласць), а аплата збору праведзена ў бюджэт Брэсцкай вобласці, збор не з'яўляецца выплачаным.

  • Аплату збору можна ажыццявіць як да перасячэння дзяржаўнай граніцы, аплаціўшы загадзя ва ўстанове банка, так і пры перасячэнні дзяржаўнай граніцы пры наяўнасці аддзялення банка ў пункце пропуску.

    Аплата праз АРІП:

    У сістэме разліку АРІП праходзьце па наступных пунктах:

    1. адміністрацыйныя працэдуры, пошліны, зборы;
    2. збор за перасячэнне гранiцы;
    3. Брэсцкі аблвыканкам ДФУ / Віцебскі аблвыканкам ДФУ / Гродзенскі аблвыканкам;
    4. збор за перасячэнне гранiцы.
    5. Затым запоўніце ўсе графы, паказаныя на старонцы, і аплацiце.

Рэкамендуемы аплачваць збор да прыбыцця ў пункт пропуску, каб пазбегнуць праблем з ажыццяўленнем плацяжоў, а таксама для скарачэння часу перасячэння гранiцы.

  • У дакуменце павінны быць прозвішча плацельшчыка (або назва арганізацыі), сума і дата аплаты, рэгістрацыйны нумар транспартнага сродку, прызначэнне плацяжу.

  • Вызваленне ад аплаты збору асобных катэгорый грамадзян прадугледжана п.7 арт. 4 закона Рэспублікі Беларусь ад 29 снежня 2020 г. № 72-З "Аб змене Падатковага кодэкса Рэспублікі Беларусь" і рашэннем абласных саветаў дэпутатаў: Брэсцкага, Гродзенскага, Віцебскага.