Гутнік Ігар Мікалаевіч

Гутнік Ігар Мікалаевіч
Намеснік Старшыні Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Рэспублікі Беларусь Палкоўнік
Нарадзіўся 17 снежня 1974 года ў вёсцы Забалацце Смалявіцкага раёна Мінскай вобласці.

У 1997 годзе скончыў пагранiчны факультэт Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь. У перыяд з 2005 па 2007 год вучыўся на камандна-штабным факультэце Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь.

З 1992 да 1993 гг. праходзіў тэрміновую ваенную службу ва Узброеных Сілах Рэспублікі Беларусь.

У перыяд з 1997 па 2009 год праходзіў службу на розных пасадах у Брэсцкай пагранiчнай групе.

З 2009 па 2012 год - першы намеснік начальніка пагранічнай групы - начальнік аператыўнага ўпраўлення Гродзенскай пагранічнай групы.

З 2012 па 2014 год - першы намеснік начальніка пагранічнай групы - начальнік аператыўнага ўпраўлення Брэсцкай пагранічнай групы.

У перыяд з лютага 2014 па чэрвень 2015 года камандаваў Пінскім пагранiчным атрадам.

Загадам Старшыні Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Рэспублікі Беларусь №70 ад 29 мая 2015 года назначаны начальнікам Брэсцкай Чырванасцяжнай пагранічнай групы імя Ф.Э. Дзяржынскага, якую ўзначальваў да жніўня 2023 года.

Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 21 ліпеня 2023 года № 224 назначаны на пасаду намесніка Старшыні Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Рэспублікі Беларусь.

Узнагароджаны шэрагам дзяржаўных узнагарод Рэспублікі Беларусь, сярод якіх ордэн "За службу Радзіме" ІІІ ступені, медаль "За адзнаку ў ахове дзяржаўнай гранiцы", медалі "За бездакорную службу" І, ІІ, III ступені.