Баннеры на главную бел

На спаборніцтвах супрацоўнікаў пагранічнага кантролю названыя лепшыя спецыялісты

26.05.2021

У Інстытуце пагранічнай службы 25 мая адбыліся спаборніцтвы па вызначэнні лепшай каманды сярод тэрытарыяльных органаў пагранічнай службы, лепшага начальніка змены і кантралёра сярод аддзяленняў (аддзелаў) пагранкантролю.

На спаборніцтвах супрацоўнікаў пагранічнага кантролю названыя лепшыя спецыялісты

У асабістым першынстве лепшым быў прызнаны начальнік змены Лідскага пагранічнага атрада старшы лейтэнант Аляксандр Майструк, першым сярод кантралёраў стала прапаршчык Анастасія Сухоцкая з Гродзенскай пагранічнай групы.


У камандным першынстве па выніках спаборніцтваў першае месца заняла Гродзенская Пагранічная група, якой уручаны пераходзячы кубак "камандзе-пераможцы ў спаборніцтве па пагранічным кантролі". На другім месцы каманда Гомельскай пагранічнай групы, на трэцім Лідскі Пагранічны атрад.


Удзельнікі спаборніцтва паказалі цвёрдыя тэарэтычныя веды асноўных палажэнняў заканадаўства, міжнародных дагавораў Рэспублікі Беларусь, лакальных прававых актаў Дзяржпагранкамітэта. Пагранічнікі прадэманстравалі высокі ўзровень практычных навыкаў па ідэнтыфікацыі асобы, прымяненні тэхнічных сродкаў пагранічнага кантролю пры выяўленні падробленых дакументаў, а таксама высокі ўзровень валодання англійскай мовай.