Збоі ў літоўскіх пунктах пропуску абвастрылі становішча на граніцы

24.03.2021

Па стане на 18: 00 ля беларуска-літоўскай граніцы выезду ў ЕС чакаюць больш за паўтары тысячы грузавікоў.

Збоі ў літоўскіх пунктах пропуску абвастрылі становішча на граніцы Фота носіць ілюстрацыйны характар

Утварэнне чэргаў выкліканая чарговым збоем у працы баз мытнага афармлення, які адбыўся ў літоўскіх пунктах пропуску раніцай 23 сакавіка. На дадзены момант інфармацыі аб аднаўленні функцыянавання ў штатным рэжыме ад сумежнага боку не паступала.

Зараз усе беларускія пункты пропуску на літоўскім напрамку запоўненыя ўжо аформленым транспартам, які чакае аднаўлення запуску ў сумежную краіну.

Чарга грузавікоў перад беларускімі пунктамі пропуску на граніцы з Літвой па стане на 18: 00:

Каменны Лог (Мядзінінкай) – 600;

Катлоўка (Лаварышкес – - 470;

Беняконі (Шальчынінкай) – 360;

Прывалка (Райгардас) - 190.