Баннеры на главную бел

Рэдкі квадракоптар даляціць да сярэдзіны Буга…

22.02.2021

Чарговы беспілотны лятальны апарат з грузам цыгарэт быў перахоплены брэсцкімі пагранічнікамі. На гэты раз інцыдэнт адбыўся вечарам 20 лютага ў Камянецкім раёне непадалёк ад вёскі Чыжэвічы.

Рэдкі квадракоптар даляціць да сярэдзіны Буга…

Як было ўстаноўлена, правапарушальнікі спрабавалі незаконна перамясціць цыгарэты з дапамогай самаробнага вінтакрылага апарата праз дзяржаўную граніцу ў Польшчу. Сам апарат, тытунёвыя вырабы, а таксама заплечнік з запаснымі акумулятарамі і пультам кіравання былі канфіскаваныя вартавымі граніцы. У цяперашні час праводзяцца неабходныя праверачныя мерапрыемствы.

Нагадаем, што аналагічны выпадак адбыўся ў канцы кастрычніка мінулага года ў Брэсцкім раёне. Тады праваахоўнікі скарысталіся тэхнічнай навінкай-радыёэлектроннай стрэльбай «навальніца-Р2». Нажаль, некаторыя парушальнікі аддаюць перавагу вучыцца толькі на ўласных памылках.