Баннеры на главную бел

У пункце пропуску Макраны выяўлены газавы пісталет

12.02.2021

Днём 11 лютага пагранічнікі Брэсцкай пагрангрупы прадухілілі спробу ўвозу ў Беларусь бязствольнага газавага пісталета тыпу «Удар-2М».

У пункце пропуску Макраны выяўлены газавы пісталет

Забаронены да перамяшчэння праз граніцу прадмет быў выяўлены пагранічным нарадам пад вадзіцельскім сядзеннем у ходзе дагляду аўтамабіля. Кіроўца, грамадзянін Расіі, патлумачыў яго наяўнасць тым, што забыўся выкласці пісталет перад паездкай за граніцу, а таксама не ведаў, што перамяшчаць газавы пісталет праз граніцу не дазваляецца.

Пісталет канфіскаваны і адпраўлены на экспертызу, а ў дачыненні да жыхара Смаленскага раёна распачата праверка.