У Катлоўцы змяняецца схема руху
З 14 снежня ў пункце пропуску Катлоўка (сумежны - Лаварышкес) зменіцца схема руху транспартных сродкаў. Пра гэта паведамляе Гродзенская рэгіянальная мытня.
Новаўвядзенні выкліканыя будаўнічымі работамі ў пагранічным пераходзе. Іх завяршэнне плануецца да сярэдзіны лютага наступнага года.
Зыходзячы з гэтага, рэкамендуем грузаперавозчыкам ўлічваць верагоднасць ўзнікнення цяжкасцяў пры перасячэнні граніцы на гэтым участку.