Баннеры на главную бел

Наркотыкі і боепрыпасы ў аўтавозах: статыстыка за квартал

14.01.2021

За апошнія 3 месяцы беларускія пагранічнікі прадухілілі 26 выпадкаў увозу ў Рэспубліку Беларусь боепрыпасаў, наркатычных сродкаў і таблетак з псіхатропнымі рэчывамі ў аўтамабілях, якія перавозяцца на лафетах. У асноўным, усе аўтамабілі перавозіліся пасля куплі іх на аўкцыёнах краін Еўрасаюза і Амерыкі.

Наркотыкі і боепрыпасы ў аўтавозах: статыстыка за квартал

Кіроўцы грузавікоў з лафетамі асабіста адказваюць за легкавыя аўтамабілі, якія перавозяцца, а значыць і за ўсё, што ў іх знаходзіцца. Як вынік, гэта затрымкі ў афармленні іншых асоб і транспартных сродкаў на граніцы, памяшканне аўтавозаў на штраф-стаянку, невыкананне абавязацельстваў перад заказчыкам і крымінальная адказнасць.

Дзяржпагранкамітэт Рэспублікі Беларусь у чарговы раз звяртае ўвагу індывідуальных прадпрымальнікаў і юрыдычных асоб, якія ажыццяўляюць перавозку транспартных сродкаў праз граніцу, на неабходнасць стараннага агляду і надгляду аўтамабіляў, якія перавозяцца, так як такія аўтамабілі, як правіла, не праходзяць перадпродажную падрыхтоўку, а салон не прыбіраецца ад смецця і старонніх рэчаў.