Наркотыкі і патроны ў аўтавозах зноў затрыманы на граніцы з Літвой
За тры дні гродзенскімі пагранічнікамі спынены дзве спробы незаконнага ўвозу ў краіну боепрыпасаў і наркатычных сродкаў. Абодва выпадкі адбыліся ў пункце пропуску Прывалка. Нелегальныя прадметы былі выяўленыя ў аўтамабілях, якія перамяшчаюцца праз граніцу на аўтавозах.

Першы інцыдэнт зафіксаваны 22 лістапада – пагранічнікі выявілі дзевяціміліметровы патрон у Ford, які перавазіўся на лафеце.
Затым, 25 чысла, пры аглядзе аўто на прычэпе службовая сабака зрэагавала на адзін з легкавых аўтамабіляў. Нюх сабакі не падвёў: у легкавым Volkswagen пагранічны нарад выявіў пакецік з рэчывам расліннага паходжання зялёнага колеру. Падобная сумесь была рассыпана і па салоне іншамаркі.
Па абодвух фактах прызначаны экспертызы.
Нагадваем, што за незаконнае перамяшчэнне праз дзяржаўную граніцу наркотыкаў, боепрыпасаў ці зброі надыходзіць крымінальная адказнасць.