Баннеры на главную БЕЛ

«Узялі з доказамі злачынства»: са здабычай браканьераў затрымалі пагранічнікі і супрацоўнікі прыродаахоўнага ведамства

06.10.2020

Браканьеры, якія прычынілі шкоду на суму каля 5 тысяч рублёў, затрыманыя ў рамках сумеснага рэйду пагранічнікаўі супрацоўнікаў Гомельскай абласной інспекцыі па ахове жывёльнага і расліннага свету.

«Узялі з доказамі злачынства»: са здабычай браканьераў затрымалі пагранічнікі і супрацоўнікі прыродаахоўнага ведамства

5 кастрычніка ў раёне н. п. Кірава Гомельскія пагранічнікі і супрацоўнікі інспекцыі затрымалі дваіх мужчын, у якіх выявілі 134 асобіны рыбы, вылаўленай незаконным спосабам. Падчас разбiральнiцтва ўстаноўлена, што жыхары Гомельшчыны парушылі пагранічны рэжым, а таксама нормы прыродаахоўнага заканадаўства.


За парушэнне пагранічнага рэжыму мужчыны 1974 і 1980 гг. нараджэння прыцягнутыя да адміністрацыйнай адказнасці, а вось за незаконную здабычу рыбы ў дачыненні да затрыманых распачатая крымінальная справа па ч. 2 арт. 281 Крымінальнага кодэкса. Санкцыя артыкула прадугледжвае да трох гадоў пазбаўлення волі.

Падпісвайцеся на нас у Telegram-канале!