Пра сітуацыю на беларуска-расійскай граніцы
Дзяржаўны пагранічны камітэт Рэспублікі Беларусь працягвае адсочваць абстаноўку, якая складваецца на беларуска-расійскім участку граніцы.
Дзяжурная служба фіксуе шматлікія звароты асоб і грузаперавозчыкаў са скаргамі на працяглыя чэргі пры перасячэньні ўнутранай граніцы Саюзнай дзяржавы.
Звяртаем увагу, што з нашага боку ніякіх перашкод нармальнаму функцыянаванню гэтага ўчастка граніцы няма і з працай беларускіх пагранічнікаў існуючыя цяжкасці не звязаныя.
Рэспубліка Беларусь свае граніцы ні ад каго не зачыняла і не зачыняе.