Пагранічнікізатрымалі нецвярозага кіроўцу
30 ліпеня жыхары пасёлка Новая Гута Гомельскага раёна паведамілі пагранічнікам аб кіроўцу аўтамабіля Opel, які, мяркуючы па знешніх прыкметах, знаходзіўся ў нецвярозым стане.
Пагранічны нарад заставы «Сямёнаўка» неадкладна выехаў у пошуках іншамаркі, якая прадстаўляе рэальную небяспеку для жыхароў населенага пункта. У выніку праверкі інфармацыі затрыманы 32-гадовы жыхар Гомеля з прыкметамі алкагольнага ап'янення і, у дадатак, без пасведчання кіроўцы. Мужчына перададзены супрацоўнікам аддзялення ДАІ Гомельскага РАУС.