Баннеры на главную бел

У пункце пропуску "Патэрніекі" пачнуцца работы па рэканструкцыі

31.07.2020

Паводле афіцыйнай інфармацыі, якая паступіла ад латвійскіх пагранічнікаў, у аўтадарожным пункце пропуску "Патэрніекі" (з беларускага боку – "Грыгароўшчына") з 3 жніўня пачынаецца рэканструкцыя. На ўезд у Латвію афармленне будзе ажыццяўляцца па трох палосах з пяці, на выезд – па дзвюх з чатырох.

У пункце пропуску "Патэрніекі" пачнуцца работы па рэканструкцыі Фота носіць ілюстрацыйны характар

Згодна з праектнай дакументацыяй працу планавалася завяршыць да канца года, але дату завяршэння рэканструкцыі перанеслі з-за абмежаванняў у сувязі з эпідэміялагічнай сітуацыяй у Латвійскай Рэспубліцы.

Дзяржпагранкамітэт рэкамендуе ўлічваць дадзеную інфармацыю і звяртае ўвагу, што з-за работ у латвійскім пункце пропуску магчыма замядленне афармлення транспарту.

Сачыце за актуальнай інфармацыяй аб парадку перасячэння граніцы і рэжыме працы сумежных пунктаў пропуску на інтэрнэт-партале, у акаўнтах сацыяльных сетак і Telegram-канале Дзяржпагранкамітэта.