З інтэрвалам у суткі: пагранічнікі заставы «Сварынь» затрымалі двух парушальнікаў
Першы інцыдэнт адбыўся 22 мая. Невядомы, які ехаў на ровары ад граніцы ў Беларусь, быў выяўлены з дапамогай тэхнічных сродкаў. Трывожная група са службовым сабакам затрымала мужчыну непадалёк ад вёскі Сварынь. Пры сабе ў парушальніка не аказалася ніякіх дакументаў. Затрыманы распавёў, што сам ён грамадзянін Украіны 1977 года нараджэння. У дадзены момант ваеннаслужачыя ўсталёўваюць яго асобу, пасля чаго за парушэнне граніцы ён будзе прыцягнуты да адказнасці і дэпартаваны з краіны.

Другі парушальнік быў затрыманы 24 мая каля 4 гадзіны раніцы. Дзяжурнаму па заставе паступіў сігнал трывогі. Сістэма відэаназірання зафіксавала рух аднаго невядомага ўздоўж Белаазёрскага канала. На месца выяўлення неадкладна прыбыла трывожная група. Пры адпрацоўцы следу парушальнік быў затрыманы ў бліжэйшым лясным масіве. Ім аказаўся 37-гадовы жыхар Баранавіцкага раёна.
Мужчына патлумачыў, што быў ва Украіне на заробках, але вырашыў незаконным шляхам вярнуцца дадому з-за абмежавання руху ва ўкраінскіх пунктах пропуску. Затрыманы не захацеў звярнуцца ў дыпламатычныя альбо консульскія ўстановы Беларусі для вырашэння праблемы законным спосабам, у выніку, за парушэнне граніцы ён прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці.
Сачыце за падзеямі на граніцы цяпер і ў тэлеграм-канале Дзяржпагранкамітэта.