Баннеры на главную БЕЛ

У гонар агульнай Перамогі!

17.04.2020
У гонар агульнай Перамогі!

Міжнародная акцыя памяці “У гонар агульнай Перамогі”, прысвечаная 75-годдзю Перамогі Савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне, праходзіць па ўсёй краіне. З верасня 2019 года да красавіка 2020 года з месцаў воінскай славы гарадоў-герояў, памятных месцаў, месцаў гібелі воінаў і мірных жыхароў былых рэспублік Савецкага Саюза будзе ўзята зямля і змешчана ў капсулы.

16 красавіка горад Наваполацк прыняў удзел у гэтым праекце. Цырымонія прайшла на сямі воінскіх пахаваннях горада і ў мікрараёне Баравуха. Падчас вайны воінскія часці ваеннага гарадка Баравуха-1 абаранялі подступы да Полацка. У жорсткіх баях тут загінулі тысячы савецкіх людзей. Полацкія пагранічнікі раней ужо прымалі ўдзел у забіранні зямлі Верхнядзвіншчыны, дзе падчас вайны ішлі кровапралітныя баі.

На ўрачыстым мерапрыемстве прысутнічала кіраўніцтва Наваполацка, афіцэры воінскіх часцей Полацкага гарнізона, прадстаўнікі арганізацый і прадпрыемстваў горада, рабочая моладзь. Падчас цырымоніі быў напоўнены мяшочак зямлёй з помніка «Брацкая магіла савецкіх воінаў, 50-ы полк». Зямлю, сабраную з воінскіх пахаванняў, з адмыслова пашытых капшук перасыпалі ў капсулу, якая будзе перададзена ў Віцебск.

Кульмінацыяй акцыі ў Дзень Перамогі 9 мая стане ўрачыстая цырымонія закладкі больш за 100 капсул з зямлёй з усіх беларускіх мемарыяльных месцаў памяці Вялікай Айчыннай вайны і прыгранічных краін. Капсулы змесцяць у крыпту Храма-Помніка ў гонар Усіх Святых у горадзе Мінску для вечнай малітоўнай памяці.