Старшыня Дзяржпагранкамітэта правёў рабочую сустрэчу з Кіраўніком Прадстаўніцтва Міжнароднай арганізацыі па міграцыі

03.03.2020

2 сакавіка Старшыня Дзяржпагранкамітэта генерал-маёр Анатоль Лапо правёў рабочую сустрэчу з Кіраўніком Прадстаўніцтва Міжнароднай арганізацыі па міграцыі ў Рэспубліцы Беларусь.

Старшыня Дзяржпагранкамітэта правёў рабочую сустрэчу з Кіраўніком Прадстаўніцтва Міжнароднай арганізацыі па міграцыі

Падчас візіту Махым Оразмухаммедавай былі абмеркаваны пытанні рэалізацыі бягучых праектаў міжнароднай тэхнічнай дапамогі і намечаны планы далейшага супрацоўніцтва.

«Дзяржпагранкамітэт гатовы працягнуць супрацоўніцтва з Прадстаўніцтвам МАМ у Рэспубліцы Беларусь з улікам даверных адносін, якія склаліся паміж нашымі арганізацыямі. Упэўнены, што вопыт Кіраўніка Прадстаўніцтва Міжнароднай арганізацыі па міграцыі ў Рэспубліцы Беларусь дазволіць ўнесці значны ўклад у развіццё органаў пагранічнай службы, а рэалізацыя сумесных праектаў будзе садзейнічаць практычнаму прымяненню новых ідэй», – адзначыў Анатоль Лапо.

У сваю чаргу Махым Оразмухаммедава падкрэсліла, што Міжнародная арганізацыя па міграцыі супрацоўнічае з Дзяржпагранкамітэтам з 1999 года, рэалізуючы праекты ў галіне інтэграванага кіравання граніцамі. За 20 гадоў дасягнуты вялікія вынікі і пастаўлены новыя амбіцыйныя мэты, напрыклад, садзейнічанне Беларусі, у тым ліку і Дзяржаўнаму пагрнанічнаму камітэту, у падрыхтоўцы да рэалізацыі Пагаднення аб рэадмісіі з ЕС і завяршэнне працэсу дэмаркацыі беларуска-ўкраінскай граніцы. Таксама Кіраўнік арганізацыі дадала, што гэтыя маштабныя праекты завершацца поспехам, і супрацоўніцтва працягнецца ў новых напрамках.