Вярнуўся ў машыну і патрабаваў арыгіналы законаў: жыхар Стаўбцоўскага раёна адмовіўся выконваць законныя патрабаванні пагранічнікаў
Інцыдэнт адбыўся 3 лютага ў пункце пропуску «Пясчатка». 44-гадовы мужчына выязджаў з Беларусі з пашпартам, выдадзеным яшчэ ў 2002 годзе. У кантралёра, з-за ўзроставых змяненняў прад'яўніка дакумента, паўсталі сумневы ў прыналежнасці пашпарта.

Мужчыну было прапанавана прайсці стандартную дадатковую праверку па ідэнтыфікацыі асобы, якую пагранічнікі праводзяць у падобных сітуацыях. Аднак жыхар Стаўбцоўскага раёна адказаў катэгарычнай адмовай і, больш за тое, стаў патрабаваць арыгіналы нарматыўна-прававых актаў з подпісамі і пячаткамі вышэйшых службовых асобаў дзяржавы. А затым і зусім вярнуўся ў свой аўтамабіль, ігнаруючы законныя патрабаванні супрацоўнікаў спыніць дзеянні, якія парушаюць рэжым у пункце пропуску.
Для правядзення працэсуальных дзеянняў пагранічнікі былі вымушаны прымяніць фізічную сілу і суправадзіць затрыманага ў службовае памяшканне. У цяперашні час па дадзеным факце распачаты адміністрацыйны працэс па артыкулам 23.32 (парушэнне рэжыму ў пункце пропуску) і 23.4 (непадпарадкаванне законнаму распараджэнню ці патрабаванню службовай асобы пры выкананні ім службовых паўнамоцтваў) КаАП Рэспублікі Беларусь. Санкцыя кожнага з артыкулаў прадугледжвае штраф у памер да 50 базавых велічынь.