У Латвіі адбылася двухбаковая сустрэча прадстаўнікоў пагранічных ведамстваў дзвюх краін

24 студзеня ў Даўгаўпілскім кіраванні Дзяржаўнай пагранічнай аховы Латвіі ў рамках Праекта прайшла двухбаковая рабочая сустрэча па пытаннях аховы дзяржаўнай граніцы і метадам сумеснага расследавання пагранічных інцыдэнтаў. У ёй прынялі ўдзел службовыя асобы службы крымінальных расследаванняў Даўгаўпілскага ўпраўлення Дзяржаўнай пагранічнай аховы Латвійскай Рэспублікі і прадстаўнікі ўпраўлення аператыўна-вышуковай дзейнасці Полацкага пагранічнага атрада органаў пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь.
Падчас сустрэчы ўдзельнікі прааналізавалі і падрыхтавалі прапановы па актуалізацыі Палажэння аб правядзенні сумеснага расследавання пагранічнага інцыдэнту, спалучанага з парушэннем рэжыму беларуска-латвійскай дзяржаўнай граніцы, а таксама распрацавалі парадак дзеянняў апаратаў пагранічных упаўнаважаных Беларусі і Латвіі пры выяўленні прыкмет парушэння рэжыму беларуска-латвійскай дзяржаўнай граніцы. Акрамя таго, на быў разгледжаны План правядзення сумесных навучальных мерапрыемстваў па прадухіленні масавых беспарадкаў у пунктах пропуску. Раней згаданае мерапрыемства запланавана ажыццявіць у лютым у пункце пропуску «Сілене» Даўгаўпілскага ўпраўлення Дзяржаўнай пагранічнай аховы.