На граніцы з ЕС затрыманы два п'яных кіроўцы
У пунктах пропуску на граніцы з Латвіяй і Літвой пагранічнікі затрымалі двух кіроўцаў з прыкметамі алкагольнага ап'янення. Мужчыны накіроўваліся ў страны Еўрасаюза.
9 снежня ў «Урбанах» полацкімі пагранічнікамі быў выяўлены нецвярозы грузаперавозчык. Ім аказаўся 43-гадовы грамадзянін Украіны. Мужчына ехаў транзітам праз Беларусь у Латвію на загрузку фуры. Агляд супрацоўнікамі ДАІ пацвердзіў алкагольнае ап'яненне – 2,81 праміле.
У 2 гадзіны ночы 10 снежня аналагічны выпадак адбыўся ў пункце пропуску «Лоша». Смаргонскія пагранічнікі выявілі прыкметы ап'янення ў 34-гадовага вадзіцеля Mercedes, а яго пасажыр 1965 г.н. адрэагаваў на дзеянні праваахоўнікаў нецэнзурнымі выразамі і некарэктнымі паводзінамі. У выніку жыхароў Лошы перадалі супрацоўнікам міліцыі.Па выніках агляду ўтрыманне алкаголю ў выдыханым паветры кіроўцы склала 1,8 праміле, яго спадарожнік прыцягнуты да адказнасці за дробнае хуліганства.