На гранiцы з Украінай прадухілены ўвоз боепрыпасаў у Беларусь
12 кастрычніка ў пункце пропуску «Верхні Церабяжоў» пры аглядзе салона аўтамабіля Kia, які накiроўваўся ў Беларусь, службовы сабака даў спрацоўку. У ходзе надгляду транспартнага сродку ў падлакотніку былі выяўлены 12 патронаў калібра 9 мм, як мяркуецца, да траўматычнага пісталета. Яны канфіскаваныя і накіраваныя на экспертызу.
Уладальнікам боепрыпасаў апынуўся жыхар Масквы 1960 г. н Мужчына паведамiў, што ў Расiі мае права на нашэнне зброі і проста забыўся выкласці патроны перад замежнай паездкай.У дачыненні да затрыманага распачата праверка ў рамках КПК па прыкметах складу злачынства, якое адносiцца да незаконных дзеянняў у дачыненні боепрыпасаў і перамяшчэння іх праз дзяржаўную гранiцу.