Баннеры на главную БЕЛ

Парушальнік-рэцыдывіст затрыманы на беларуска-ўкраінскай гранiцы

15.10.2019
Парушальнік-рэцыдывіст затрыманы на беларуска-ўкраінскай гранiцы Фота носіць ілюстрацыйны характар

10 кастрычніка ў Кобрынскім раёне пінскія пагранiчнікі за спробу парушэння дзяржаўнай гранiцы затрымалі 45-гадовага жыхара Брэсцкай вобласці ў стане алкагольнага ап'янення.

Мужчына знаходзіўся ў кіламетры ад беларуска-ўкраінскай гранiцы. Характэрна, што ў верасні бягучага года ён ужо спрабаваў нелегальна патрапіць ва Украіну. У ходзе правядзення разбiральнiцтва было ўстаноўлена, што жыхар Кобрынскага раёна быў раней судзімы за крадзяжы і рабаванні. Цяпер за паўторную спробу парушэння дзяржаўнай гранiцы на працягу года яму зноў пагражае крымінальная адказнасць. 
Парушальнік заканадаўства затрыманы для далейшага разбiральнiцтва.