Баннеры на главную бел

У Брэсце прайшоў міжнародны чэмпіянат пагранічных ведамстваў па службовым мнагаборстве

15.10.2019
У Брэсце прайшоў міжнародны чэмпіянат пагранічных ведамстваў па службовым мнагаборстве

5 кастрычніка завяршыўся Міжнародны чэмпіянат пагранічных ведамстваў дзяржаў - удзельніц СНД па службовым мнагаборстве, які праходзіў на базе Брэсцкай пагранiчнай групы ва ўзаемадзеянні з БФСТ «Дынама».

У спаборніцтвах прынялі ўдзел 50 вайскоўцаў з 10 каманд органаў пагранiчнай службы Рэспублікі Беларусь і 13 спартсменаў-ваеннаслужачых, якія прадстаўляюць Расійскую Федэрацыю і Рэспубліку Казахстан. 
Праграма міжнароднага чэмпіянату па службовым мнагаборстве ўключала ў сябе спаборніцтвы па стральбе з пісталета Макарава, плаванні на 100 метраў і бегу на 1500 метраў. Па выніках спаборніцтваў першае месца заняла зборная каманда органаў пагранiчнай службы Беларусі, другое - пагранiчная служба ФСБ Расіі, трэцяе - пагранiчная служба Камітэта нацыянальнай бяспекі Казахстана. 
Лепшыя вынікі ў нашай камандзе паказалі маёр Юрый Яфрэменка (Дзяржпагранкамітэт), старэйшы лейтэнант Аляксандр Васілевіч (спартыўная каманда органаў пагранiчнай службы), прапаршчык Дзяніс Зелянкевіч (Група матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння), прапаршчык Сяргей Літоўчык (спартыўная каманда органаў пагранiчнай службы), радавы Павел Яленскі (Група матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння). 
Удзельнікі мерапрыемства адзначылі высокі арганізацыйны ўзровень правядзення спаборніцтваў, якім папярэднічаў значны аб'ём работы па падрыхтоўцы адпаведнай матэрыяльна-тэхнічнай базы.