Баннеры на главную бел

Адбылася рабочая сустрэча кіраўнікоў пагранічных службаў Беларусі і Латвіі

03.10.2019
Адбылася рабочая сустрэча кіраўнікоў пагранічных службаў Беларусі і Латвіі

3 кастрычніка ў адпаведнасці з міжурадавай дамовай аб рэжыме беларуска-латвійскай дзяржаўнай гранiцы, а таксама Планам супрацоўніцтва органаў пагранiчнай службы Рэспублікі Беларусь і Дзяржаўнай пагранiчнай аховы Латвійскай Рэспублікі на 2019 г., на тэрыторыі Латвіі адбылася рабочая сустрэча кіраўнікоў пагранічных службаў дзвюх краін.

У ходзе мерапрыемства бакі абмяняліся інфармацыяй аб сітуацыі на беларуска-латвійскім участку гранiцы, а таксама падвялі вынікі двухбаковага супрацоўніцтва. Генерал-маёр Анатоль Лапо і генерал Гунтыс Пуятс станоўча ацанілі сумесную дзейнасць у рэалізацыі сумесных праектаў міжнароднай тэхнічнай дапамогі ў інтарэсах павышэння эфектыўнасці аховы сумеснага ўчастка дзяржаўнай гранiцы.