Баннеры на главную бел

Часовае абмежаванне руху ў пункце пропуску «Бераставіца»

03.10.2019
Часовае абмежаванне руху ў пункце пропуску «Бераставіца»

З 10.00 3 кастрычніка ў сувязі з правядзеннем рамонтных работ рух транспарту на ўезд у Рэспубліку Беларусь у пункце пропуску «Бераставіца» будзе арганізаваны па адной паласе ў рэверсіўным рэжыме.

У сувязі з гэтым для больш камфортнага і хуткага перасячэння гранiцы рэкамендуем выбіраць для выезду ў Польшчу бліжэйшыя пункты пропуску «Брузгі» і «Пясчатка».