На граніцы з Літвой затрыманы парушальнікі з Турцыі
Смаргонскія пагранічнікі ў раёне н.п. Каменны Лог затрымалі дваіх грамадзян Турцыі. Замежнікі мелі намер парушыць беларуска-літоўскую граніцу і ўладкавацца ў адной з краін Еўрасаюза.
Удзень 17 жніўня пограннаряд заставы «Каменны Лог» выехаў на месца спрацоўку сігналізацыйнага комплексу. Службовы сабака адразу ж узяў след нелегальных «турыстаў». Праз непрацяглы час у 50-ці метрах ад сумежнай тэрыторыі праваахоўнікі затрымалі двух невядомых, якія апынуліся грамадзянамі Турцыі 1977 і 1978 гг. нараджэння.
Правапарушальнікі распавялі, што прыехалі ў Беларусь з Украіны, а іх канчатковым пунктам прызначэння былі краіны ЕС. Цяпер шукальнікам лепшых умоў жыцця пагражаюць буйныя штрафы і дэпартацыя з забаронай уезду ў краіну на тэрмін да 5-ці гадоў.