Баннеры на главную бел

Жыхар Мінска спрабаваў завезці з Польшчы меч у багажніку аўтамабіля

20.08.2019
Жыхар Мінска спрабаваў завезці з Польшчы меч у багажніку аўтамабіля

Днём 19 жніўня ў пункце пропуску «Дамачава» падчас афармлення на ўезд у Беларусь з Польшчы аўтамабіля Renault брэсцкія пагранiчнiкi ў багажным аддзяленні выявілі небяспечную знаходку. Пад асабістымі рэчамі кіроўцы - жыхара Мінска, знаходзіўся меч з металічнымі ўстаўкамі жоўтага колеру на рукаятцы ў драўляным чахле, абцягнутым скурай.

Па дадзеным факце праінфармаваны супрацоўнікі мытні, якія канфіскавалі меч для правядзення далейшага разбiральнiцтва.