Баннеры на главную БЕЛ

На ПМЖ у Беларусь: на граніцы з Польшчай затрыманы грамадзянін Аўстрыі

09.08.2019
На ПМЖ у Беларусь: на граніцы з Польшчай затрыманы грамадзянін Аўстрыі

Каля паўночы 8 жніўня ў Камянецкім раёне Брэсцкай вобласці сігналізацыйны комплекс заставы «Навасёлкі» зафіксаваў рух невядомага з Польшчы ў Беларусь. На паказаны ўчастак адразу ж выехала трывожная група. Пагранічнікі, калі прыбылі на месца, адразу паставілі службовую сабаку на след, і неўзабаве парушальнік быў затрыманы.

Ім аказаўся 45-гадовы грамадзянін Аўстрыі, які распавёў, што больш не хоча заставацца ў сваёй краіне і яго мэта – пражыванне ў Беларусі.

Падчас агляду ў мужчыны былі знойдзены зменныя рэчы, тэлефон, планшэт, нож, кусачкі, нажоўка, грошы і аптычны прыцэл. Такі «набор вандроўніка» пацвердзіў мэтанакіраванасць яго дзеянняў.

Грамадзянін Аўстрыі аформлены парушальнікам граніцы і пагранічнага рэжыму. Пасля правядзення разбіральніцтва ён перададзены польскаму боку.