Навіны

У 200 метрах ад граніцы затрыманы зборшчыкі ягад з Украіны

29.07.2019
У 200 метрах ад граніцы затрыманы зборшчыкі ягад з Украіны Фота носіць ілюстрацыйны характар

Збіраць дзікаросы на беларускай тэрыторыі 27 ліпеня адправіліся тры грамадзяна Украіны. Дзве жыхаркі Жытомірскай вобласці і адна – Кіеўскай, былі затрыманы на кірунку н.п. Ніжняя Рудня (Украіна) – н.п. Мядзведнае (Беларусь). Жанчыны растлумачылі, што парушылі граніцу «выпадкова», страціўшы арыентацыю пры зборы ягад.

Іншаземкі аформлены парушальнікамі граніцы і правілаў знаходжання. Ім вынесена папярэджанне з дэпартацыяй з забаронай уезду ў Беларусь тэрмінам на адзін год, пасля чаго яны былі перададзеныя супрацоўнікам Дзяржпагранслужбы Украіны.