Парушальнік граніцы затрыманы ў Гродзенскім раёне
24 ліпеня па інфармацыі мясцовага жыхара паблізу вёскі Гожа супрацоўнікі Гродзенскай пагрангрупы выявілі падазронага мужчыну. Убачыўшы пагранічнікаў, ён паспрабаваў схавацца, але беспаспяхова.
Затрыманым аказаўся 30-гадовы грамадзянін Расійскай Федэрацыі. Ён збіраўся незаконна перасячы беларуска-літоўскую граніцу. Гэты факт пацвердзіў і яго багаж – заплечнік з цёплай вопраткай, прадукты харчавання і грошы ў замежнай валюце.
У дачыненні да правапарушальніка распачаты адміністрацыйны працэс за спробу незаконнага перасячэння граніцы і парушэнне пагранічнага рэжыму. Замежнага грамадзяніна чакаюць штраф у памеры да 50 базавых велічынь і дэпартацыя тэрмінам да 5-ці гадоў.