Баннеры на главную бел

Грамадзянін Алжыра спрабаваў нелегальна трапіць у Польшчу

11.07.2019
Грамадзянін Алжыра спрабаваў нелегальна трапіць у Польшчу

10 ліпеня ў Гродзенскім раёне пагранічнікі па інфармацыі ад мясцовых жыхароў у 1,5 кіламетрах ад гранiцы затрымалі грамадзяніна Алжыра.

24-гадовы малады чалавек спрабаваў незаконна наўмысна трапіць у Польшчу з мэтай пошуку лепшых умоў для жыцця. Па дадзеным факце ў аператыўным парадку былі праінфармаваныя польскія калегі.

У дачыненні да парушальніка распачаты адміністрацыйны працэс па арт. 23.29, 23.30, 23.55 (незаконнае перасячэнне дзяржаўнай гранiцы, парушэнне пагранічнага рэжыму, парушэнне правілаў знаходжання) КаАП Рэспублікі Беларусь. Пасля завяршэння ўсіх разбiральнiцтваў замежны грамадзянін будзе дэпартаваны з нашай краіны.