За перамяшчэнне праз гранiцу забароненых лекаў расiянiну пагражае крымінальная адказнасць

У пункце пропуску "Брэст" у грамадзяніна Расійскай Федэрацыі пагранiчнікі выявілі 56 таблетак, якія маюць у сваім саставе псіхатропнае рэчыва.
42-гадовы мужчына ехаў у Беларусь з Польшчы на аўтамабілі Land Rover. Распачата праверка ў парадку арт. 172-174 КПК Рэспублікі Беларусь па прыкметах складу злачынства прадугледжанага ч.1 ст.328-1 (незаконнае перамяшчэнне праз мытную гранiцу Еўразійскага эканамічнага саюза наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, альбо іх прэкурсораў або аналагаў Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь).
Таблеткі канфiскаваны для правядзення экспертызы.