Баннеры на главную БЕЛ

Жыхар Кіеўскай вобласці спрабаваў увезці ў Беларусь боепрыпас да агнястрэльнай зброі

10.07.2019
Жыхар Кіеўскай вобласці спрабаваў увезці ў Беларусь боепрыпас да агнястрэльнай зброі Фота носіць ілюстрацыйны характар

9 ліпеня ў пункце пропуску «Глушкевічы» пры афармленні на ўезд у Беларусь аўтамабіля Honda мазырскія пагранiчнікі ў падлакотніку паміж пярэднімі сядзеннямі выявілі патрон да ручной стралковай наразной агнястрэльнай зброі калібра 5,45 мм. Вадзіцелем транспартнага сродку і ўладальнікам боепрыпасу апынуўся 42-гадовы грамадзянін Украіны.

Жыхар Кіеўскай вобласці выразных тлумачэнняў па гэтым факце даць не змог. Патрон канфіскаваны супрацоўнікамі міліцыі для правядзення экспертызы, распачата крымінальная справа па прыкметах злачынства прадугледжанага ч.2 арт.295 (незаконныя дзеянні ў адносінах да агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў) Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. Вядзецца далейшае разбіральніцтва.