Баннеры на главную бел

Грамадзяне Алжыра, Кубы і Украіны спрабавалі парушыць гранiцу

08.07.2019

У мінулыя выхадныя на розных напрамках былі затрыманы чацвёра замежнікаў, якія спрабавалі незаконна перасекчы гранiцу.

Грамадзяне Алжыра, Кубы і Украіны спрабавалі парушыць гранiцу Фота носіць ілюстрацыйны характар

Раніцай 6 ліпеня ў Маларыцкім раёне паблізу пункта спрошчанага пропуску «Сушытніца» пры спробе парушэння гранiцы затрыманы грамадзянін Украіны. 

Рэалізуючы аператыўную інфармацыю, пагранiчнікі ў 700 метрах ад украінскай тэрыторыі затрымалі мужчыну, які накіроўваўся ў бок дзяржаўнай гранiцы. Паводле слоў правапарушальніка, прычынай яго незаконных дзеянняў апынулася страта пашпарта.

Увечары гэтага ж дня непадалёк ад н.п. Пясчатка Камянецкага раёна пагранiчнікі затрымалі двух грамадзян Алжыра. Жыхары афрыканскай краіны мэтанакіравана прыбылi ў прыгранічча, каб незаконна трапіць у Польшчу, а ў далейшым уладкавацца ў краінах Еўрасаюза.

На наступны дзень ужо на гранiцы з Літвой каля н.п. Iоткiшкi Воранаўскага раёна быў затрыманы грамадзянін Кубы. Іншаземец меў тыя ж незаконныя намеры, што і грамадзяне Алжыра, аднак пагранiчнікі не дазволiлі парушальніку ажыццявіць план.

У дачыненні да ўсіх правапарушальнікаў распачаты адміністрацыйны працэс за спробу незаконнага перасячэння гранiцы і парушэння пагранiчнага рэжыму. Акрамя таго, грамадзянін Украіны прыцягнуты да адказнасці за парушэнне правілаў знаходжання.

Грамадзяне Алжыра і Кубы змешчаныя ў ізалятар часовага ўтрымання для далейшага разбiральнiцтва. Затрыманым пагражаюць штрафы і дэпартацыя з забаронай уезду ў Беларусь на тэрмін да 5 гадоў.