Баннеры на главную БЕЛ

Новы двухгадовы праект Дзяржпагранкамітэта і ПРААН пры падтрымцы Германіі дапаможа абараніць беларускую гранiцу ад спробаў незаконнага перамяшчэння зброі і боепрыпасаў

11.06.2019
Новы двухгадовы праект Дзяржпагранкамітэта і ПРААН пры падтрымцы Германіі дапаможа абараніць беларускую гранiцу ад спробаў незаконнага перамяшчэння зброі і боепрыпасаў

У Беларусі будзе рэалізаваны новы двухгадовы праект «Умацаванне патэнцыялу Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Рэспублікі Беларусь у барацьбе з незаконным абаротам зброі і боепрыпасаў», які закліканы спрыяць павышэнню бяспекі і стабільнасці ва Усходняй Еўропе і за яе межамі з дапамогай умацавання патэнцыялу Дзяржаўнага пагранічнага камітэта ў галіне барацьбы з незаконным абаротам зброі і боепрыпасаў. Праект будзе прафінансаваны Федэратыўнай Рэспублікай Германія.

11 чэрвеня ў Прадстаўніцтве ПРААН у Беларусі адбылася афіцыйная цырымонія падпісання Дамовы з донарам аб прадастаўленні сродкаў для рэалізацыі дадзенага праекту ў памеры 1,5 млн. долараў ЗША, а таксама афіцыйнае падпісанне праектнага дакумента паміж ПРААН у Беларусі і Дзяржаўным пагранічным камітэтам. Пагадненне з донарам падпісана паміж ПРААН у Беларусі і Федэратыўнай Рэспублікай Германія. Падпісантамі ў рамках цырымоніі выступілі Пастаянны прадстаўнік ПРААН у Беларусі Аляксандра Салаўёва, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Федэратыўнай Рэспублікі Германія ў Беларусі Петэр Дэтмар і Старшыня Дзяржпагранкамітэта Беларусі Анатоль Лапо.

«Дзякуючы гэтаму праекту будуць прыняты меры па прадухіленні выпадкаў незаконнага перамяшчэння зброі і боепрыпасаў. Што немалаважна, праект будзе спрыяць дасягненню Мэтаў стойлівага развіцця ў частцы садзейнічання пабудове міралюбівага і адкрытага грамадства ў інтарэсах забеспячэння доступу да правасуддзя для ўсіх і стварэння эфектыўных, падсправаздачных і заснаваных на шырокім удзеле устаноў на ўсіх узроўнях », - адзначыла Аляксандра Салаўёва.

«Ужыванне агнястрэльнай зброі цягне за сабой большую колькасць ахвяр, чым любы іншы від зброі, і прыводзіць да абвастрэння канфліктаў. Трансгранiчны, незаконны гандаль агнястрэльнай зброяй і боепрыпасамі ставiць пад пагрозу бяспеку ў адпаведных краінах. Па гэтай прычыне Германія выступае ў рамках ААН, АБСЕ і ЕС за кантроль над агнястрэльнай зброяй і аказвае падтрымку вялікай колькасцi глабальных і рэгіянальных ініцыятываў па барацьбе з незаконным гандлем агнястрэльнай зброяй. За мінулы год Германія аказала фінансавую падтрымку памерам у 17 мільёнаў еўра для рэалізацыі глабальных праектаў у гэтай сферы », - падкрэсліў Петэр Дэтмар.

Ключавой мэтай новага праекту будзе садзейнічанне ўмацаванню патэнцыялу Дзяржпагранкамітэта ў барацьбе з незаконным абаротам зброі і боепрыпасаў. Прадугледжваецца распрацоўка сістэмы ацэнкі рызык, закупка тэхнічнага абсталявання і праграмнага забеспячэння, арганізацыя трэнінгаў і навучальных паездак у іншыя дзяржавы для азнаямлення з сучасным вопытам у прафіляваннi рызык, а таксама выяўленні незаконнай зброі і боепрыпасаў пры ажыццяўленні пагранічнага кантролю.

Акрамя таго, праект забяспечыць удасканаленне працэсу падрыхтоўкі будучых спецыялістаў пры дапамозе распрацоўкі навучальных модуляў і вучэбных курсаў па аналізе рызык для Інстытута пагранічнай службы, а таксама па выяўленні зброі і боепрыпасаў для Цэнтра падрыхтоўкі спецыялістаў пагранічнага кантролю.

«Асаблівая ўвага ў праекце надаецца практычнаму навучанню і пашырэнню ведаў прадстаўнікоў пагранічных службаў: у 11 падраздзяленнях на цэнтральным і рэгіянальным узроўні будзе ўкаранёна самае сучаснае праграмнае забеспячэнне і абсталяванне для збору і апрацоўкі інфармацыі, звязанай з аналізам рызык. Акрамя таго, запланавана ўкараненне новых навучальных падыходаў для забеспячэння якаснага навучання будучых спецыялістаў па аналізе рызык у Інстытуце пгранiчнай службы », - адзначыў Анатоль Лапо.

На сітуацыю ў галіне незаконнага абароту ўплываюць пэўныя фактары, у тым ліку унікальнае геаграфічнае становішча Рэспублікі Беларусь, якая мяжуе на захадзе з Еўрапейскім саюзам, а на ўсходзе - з Расійскай Федэрацыяй. Краіна нярэдка разглядаецца злачыннымі групамі як зручны транзітны калідор для незаконнай транспарціроўкі зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў.

Па дадзеных Дзяржпагранкамiтэта, фіксуецца рост колькасці спробаў незаконнага перамяшчэння зброі і боепрыпасаў праз гранiцу. У параўнанні з 2013 годам колькасць такіх фактаў на гранiцы з краінамі ЕС павялічылася больш чым у 6 разоў. З пачатку бягучага года беларускія пагранiчнікі спынілі ўжо 45 такіх спробаў.