Баннеры на главную бел

Грамадзяне Кубы затрыманыя каля латвійскай гранiцы

11.06.2019
Грамадзяне Кубы затрыманыя каля латвійскай гранiцы Фота носіць ілюстрацыйны характар
7 чэрвеня ў Верхнядзвінскім раёне пагранічны нарад затрымаў трох невядомых грамадзян, якія знаходзіліся ў кіламетры ад беларуска-латвійскай гранiцы.

Імі апынуліся грамадзяне Кубы - 1963, 1980 і 1988 гг.н., якія спрабавалі наўмысна незаконна патрапіць у Латвію ў пошуках лепшых умоў для жыцця.

Замежнікі прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці па арт 23.29, 23.30 (незаконнае перасячэнне дзяржаўнай гранiцы, парушэнне пагранічнага рэжыму) КаАП Рэспублікі Беларусь у выглядзе папярэджання з дэпартацыяй і забаронай уезду на беларускую тэрыторыю тэрмінам на пяць гадоў.

9 чэрвеня яшчэ адзін парушальнік гранiцы быў затрыманы пры спробе нелегальна трапіць у Польшчу. 19-гадовы грамадзяніна Расіі, жыхар Арэнбургскай вобласці, планаваў  палепшыць умовы ў адным з гарадоў Цэнтральнай Еўропы.

Малады чалавек затрыманы і змешчаны ў ІЧУ. Праводзіцца разбіральніцтва.