Партыю цыгарэт спрабавалі незаконна пераправіць праз беларуска-польскую гранiцу

7 чэрвеня брэсцкія пагранічнікі ў раёне населенага пункта Галачова ў непасрэднай блізкасці ад беларуска-польскай гранiцы затрымалі двух мужчын, якія паспрабавалі схавацца.
Затрыманымі аказаліся 25-гадовы жыхар Брэста і 29-гадовы жыхар Бяла-Падляскі. Маладыя людзі спрабавалі незаконна пераправіць цераз Заходні Буг буйную партыю цыгарэт. З гэтай мэтай яны з беларускага боку гранiцы даставілі тытунёвыя вырабы, пасля чаго партыя павінна была трапіць у Польшчу праз пагранiчную раку на аўтамабільных камерах. У гэты момант парушальнікі і былі затрыманыя пагранiчнікамі, пры гэтым грамадзянін Беларусі аказаў актыўны супраціў пагрнiчнаму нараду.
У дачыненні да абодвух затрыманых распачаты адміністрацыйны працэс па арт. 23.29 (незаконнае перасячэнне гранiцы) КаАП Рэспублікі Беларусь. Акрамя таго, у дачыненні да грамадзяніна Польшчы распачаты адміністрацыйны працэс па 23.55 ч.1 (парушэнне правілаў знаходжання). У дачыненні да жыхара Брэста ўзбуджана крымінальная справа па ч. 1 арт. 366 (насiлле альбо пагроза ў дачыненні да службовай асобы) Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. Яму пагражае да 5 гадоў пазбаўлення волі.