Баннеры на главную БЕЛ

Трое грамадзян Ірана без беларускіх віз затрыманыя ў пункце пропуску "Брэст"

05.06.2019
Трое грамадзян Ірана без беларускіх віз затрыманыя ў пункце пропуску "Брэст" Фота носіць ілюстрацыйны характар
Ноччу 4 чэрвеня ў аўтадарожным пункце пропуску "Брэст" пры афармленні аўтобуса, які накіроўваўся ў Польшчу, пагранічнiкі па аператыўнай інфармацыі выявілі сярод пасажыраў трох грамадзян Ірана рознага ўзросту.

Беларускіх віз у ​​выхадцаў з Сярэдняга Усходу не аказалася. Трапiць у Еўрапейскі саюз замежнікі разлічвалі па падробленых пашпартах грамадзян Эстоніі.

Грамадзяне Ірана аформлены парушальнікамі правілаў знаходжання і змешчаныя для разбiральнiцтва ў ІЧУ. З пачатку 2019 года на ўчастку Брэсцкай пагранiчнай групы за дадзенае правапарушэнне прыцягнута да адказнасці ўжо 306 замежных грамадзян.