Баннеры на главную бел

Грамадзянін Малдовы арыштаваны за дачу хабару пагранічніку

14.05.2019
Грамадзянін Малдовы арыштаваны за дачу хабару пагранічніку Фота носіць ілюстрацыйны характар

Уступіў у сілу прыгавор суда ў дачыненні да грамадзяніна Малдовы, які спрабаваў даць пагранічніку хабар. У выніку за намер «дамовіцца» зламыснік быў арыштаваны.

26 студзеня ўраджэнец Кішынёва ехаў на цягніку ў Санкт-Пецярбург праз беларускі пункт пропуску «Славечна». Падчас ажыццяўлення працэдур пагранічнага кантролю мужчына быў затрыманы за спробу падкупіць грашыма супрацоўніка органаў пагранслужбы, каб той не аглядаў купэ.

Разгледзеўшы ўсе абставіны справы, суд Ельскага раёна Гомельскай вобласці прызнаў замежніка вінаватым у замаху на дачу хабару. На падставе ч. 1 арт. 14, ч. 1 арт. 431 КК Рэспублікі Беларусь яму прызначана пакаранне ў выглядзе арышту на 3 месяцы.