Грамадзянін Ірана спрабаваў трапіць у Італію па падробленым пашпарце

10 мая ў Нацыянальным аэрапорце Мінск пагранічнікі выявілі замежнага грамадзяніна з пашпартам, які меў прыкметы частковай падробкі.
Малады чалавек, якім апынуўся 20-гадовы грамадзянін Ірана, прыбыў у сталіцу авіярэйсам «Тбілісі - Мінск» і прад'явіў пагранічнікам падроблены дакумент грамадзяніна Бельгіі. Па ім ён збіраўся паляцець у Рым. У Італію іншаземец імкнуўся ў пошуках лепшых умоў жыцця.
Мужчына затрыманы, у дачыненні да яго распачаты адміністрацыйны працэс па ч.1 арт. 23.55 (парушэнне правілаў транзітнага праезду) КаАП Рэспублікі Беларусь. Вырашаецца пытанне аб узбуджэньні крымінальнай справы па ч.1 арт. 380 (выкарыстанне загадзя падробленага дакумента).