У «Брузгах» магчымы цяжкасці руху транспарту

У пункце пропуску «Брузгі» працягваюцца работы па рэканструкцыі.
З 11 мая пры выездзе з пункта пропуску ў Польшчу рух транспарту арганізаваны толькі па двух палосах – адна на ўезд, а другая на выезд.
Работы па рэканструкцыі накіраваны на пашырэнне дарогі. Плануецца ўладкаваць па 4 паласы ў кожным кірунку.
Рэкамендуем улічваць дадзеную інфармацыю і, па магчымасці, выбіраць альтэрнатыўныя маршруты выезду ў Польшчу. За становішчам перад пунктамі пропуску можна сачыць на інфармацыйным партале Дзяржпагранкамітэта.