Баннеры на главную бел

Напярэдадні выхадных і святочных дзён прыняты дадатковыя меры па павелічэнні прапускной здольнасці ў пунктах пропуску на гранiцы з краінамі Еўрасаюза

03.05.2019
Напярэдадні выхадных і святочных дзён прыняты дадатковыя меры па павелічэнні прапускной здольнасці ў пунктах пропуску на гранiцы з краінамі Еўрасаюза Фота носіць ілюстрацыйны характар

Напярэдадні і падчас вялікіх майскiх святаў і выхадных дзён паток асоб, якія перасякаюць беларускую гранiцу, традыцыйна павялічваецца ў некалькі разоў. Гэта таксама звязана і з вялікімі выхаднымі ў Расіі. 

Дзяржаўны пагранiчны камітэт улічвае верагоднасць змены абстаноўкі ў пунктах пропуску і прадпрымае ўсе неабходныя меры для мінімізацыі часу перасячэння гранiцы.

У сувязі з гэтым, у названы перыяд будзе павялічана колькасць супрацоўнікаў у пагранiчных уборах на найбольш загружаных кірунках. З пагранiчнымі службамі сумежных дзяржаў прапрацаваны пытанні рытмічнага афармлення асоб і транспартных сродкаў, якія перасякаюць гранiцу.

Па прагнозах спецыялістаў, да завяршэння выхадных значны паток транспарту будзе адзначацца ўжо ў зваротным кірунку.

У сувязі з гэтым, Дзяржпагранкамітэт нагадвае пра магчымасць адсочвання абстаноўкі, звязанай з чэргамі перад пунктамі пропуску, у рэжыме онлайн на інфармацыйным партале пагранічнага ведамства. У раздзеле «Графікі чэргаў» можна атрымаць інфармацыю аб сярэдняй загружанасці пунктаў пропуску ў канкрэтны дзень тыдня па гадзінах і выбраць альтэрнатыўны час для замежнай паездкі. Акрамя таго, нагадваем, што ў пунктах пропуску «Брэст», «Катлоўка» і «Грыгораўшчына» функцыянуе сістэма электроннай чаргі, з дапамогай якой можна загадзя забраніраваць час праходжання кантрольных працэдур на гранiцы.

Рэкамендуем улічваць дадзеную інфармацыю і выбіраць аптымальны маршрут для выезду за гранiцу.