Баннеры на главную бел

Крымінальная адказнасць пагражае парушальніку граніцы з Украіны, затрыманаму пінскімі пагранічнікамі

24.04.2019
Крымінальная адказнасць пагражае парушальніку граніцы з Украіны, затрыманаму пінскімі пагранічнікамі Фота носіць ілюстрацыйны характар

Днём 23 красавіка пагранічны нарад заставы «Сварынь» падчас маніторынгу ўчастка граніцы ў Кобрынскім раёне ў трох з паловай кіламетрах ад дзяржаўнай граніцы заўважыў невядомага. Па лясістай мясцовасці той утойліва накіроўваўся ўглыб беларускай тэрыторыі, аднак, выкарыстоўваючы метады маскіроўкі, пагранічнікі аператыўна дагналі і затрымалі мужчыну без дакументаў.

У ходзе разбіральніцтва высветлілася, што, са слоў, 34-гадовы грамадзянін Украіны пражывае ў Камень-Кашырскім раёне Валынскай вобласці. У 2018 годзе ён быў судзімы за парушэнне тэрміну забароны ўезду ў нашу краіну на падставе ч. 2 арт. 371 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь і пасля заканчэння тэрміну пакарання ў лютым бягучага года быў выправаджаны ў прымусовым парадку з забаронай уезду на тэрыторыю Беларусі тэрмінам на пяць гадоў. Па тлумачэннях мужчыны, парушыць граніцу і накіравацца ў адзін з населеных пунктаў Кобрынскага раёна, дзе раней пражываў, адважыўся, нібыта, каб забраць свае рэчы.

Парушальнік затрыманы да высвятлення асобы. Па гэтым факце праводзіцца праверка ў рамках Крымінальна-працэсуальнага заканадаўства па ч.2 ст.371 (наўмыснае незаконнае перасячэнне Дзяржаўнай граніцы, здзейсненае асобай, якая раней была асуджана за злачынства, прадугледжанае гэтым артыкулам, дэпартаваным з Рэспублікі Беларусь, да заканчэння тэрміну забароны ўезду ў Рэспубліку Беларусь) Крымінальнага кодэкса. Яму пагражае пазбаўленне волі тэрмінам да пяці гадоў.