Баннеры на главную бел

Пагранічнікі прынялі ўдзел у рэспубліканскім суботніку

20.04.2019
Пагранічнікі прынялі ўдзел у рэспубліканскім суботніку

20 красавіка ў краіне адбыўся рэспубліканскі суботнік. Яшчэ да гэтага дня пагранічнікі, акрамя падтрымання парадку ў месцах пастаяннай дыслакацыі, дапамаглі жыхарам вёсак і гарадоў прыгранічных раёнаў з добраўпарадкаваннем памятных месцаў і славутасцяў, а Старшыня Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Анатоль Лапо ў суботу прыняў удзел у гэтым мерапрыемстве на сваёй малой радзіме – у Бялыніцкім раёне Магілёўскай вобласці.

Для пагранічнікаў завяршальная частка суботніка адбылася ў Мінску. Яны працавалі на бульвары Талбухіна, дзе ў мінулым годзе да 100-годдзя пагранічнай службы Беларусі быў усталяваны памятны знак «Вартавым граніцы ўсіх пакаленняў».