Навіны

Працягваецца набор у Інстытут пагранічнай службы

18.04.2019
Працягваецца набор у Інстытут пагранічнай службы

Дзяржаўная ўстанова адукацыі «Інстытут пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь» падаўжае набор абітурыентаў на 2019-2020 навучальны год да 11 траўня. Для жадаючых паступіць у навучальную ўстанову варта звярнуцца ў ваенны камісарыят раёна па месцы жыхарства.

У вышэйшую ваенную навучальную ўстанову прымаюцца юнакі ва ўзросце ад 17 да 21 года. Навучанне праходзіць на 4-х гадовай дзённай форме атрымання адукацыі па спецыяльнасцях «кіраванне падраздзяленнямі граніцы», «кіраванне падраздзяленнямі пагранічнага кантролю», «аператыўная дзейнасць органаў пагранічнай службы» і «ідэалагічная работа ў органах пагранічнай службы».

Па заканчэнні Інстытута прысвойваецца воінскае званне «лейтэнант» і забяспечваецца працаўладкаванне на пасады начальніцкага складу органаў пагранічнай службы.

Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць у раздзеле афіцыйнага партала Дзяржпагранкамітэта Рэспублікі Беларусь, прысвечанага Інстытуту пагранічнай службы ips.gpk.gov.by