Баннеры на главную бел

У населеным пункце Альманы затрыманы злосны рэцыдывіст

08.04.2019
У населеным пункце Альманы затрыманы злосны рэцыдывіст

7 красавіка ў 4 кіламетрах ад беларуска-ўкраінскай граніцы паблізу ад населенага пункта Альманы быў затрыманы, са слоў, 46-гадовы грамадзянін Украіны. Інфармацыю пра знаходжанне невядомага мужчыны на рэжымнай тэрыторыі пагранічнікам паведамілі мясцовыя жыхары.

 Ураджэнец Ровенскай вобласці ўжо не першы раз незаконна трапляе на тэрыторыю Беларусі. У красавіку 2018 года за парушэнні граніцы ўкраінец быў арыштаваны на 2 месяцы і дэпартаваны з краіны. Праз 7 месяцаў, у лістападзе, мужчына зноў парушыў граніцу, але быў затрыманы. Тады яго арыштавалі на тры месяцы і дэпартавалі з краіны тэрмінам на тры гады. У красавіку 2019 года замежны грамадзянін зноў нелегальна спрабаваў трапіць на беларускую тэрыторыю.

Парушальнік затрыманы да высвятлення асобы. Па гэтым факце праводзіцца праверка ў рамках Крымінальна-працэсуальнага заканадаўства па ч. 2 арт. 371 (наўмыснае незаконнае перасячэнне Дзяржаўнай граніцы Рэспублікі Беларусь, здзейсненае асобай, якая раней была асуджана за злачынства, прадугледжанае гэтым артыкулам, дэпартаваным з Рэспублікі Беларусь, да заканчэння тэрміну забароны ўезду ў Рэспубліку Беларусь) Крымінальнага Кодэкса Рэспублікі Беларусь. Яму пагражае пазбаўленне волі тэрмінам да пяці гадоў.