Баннеры на главную бел

У Мінску прайшоў Сход прапаршчыкаў органаў пагранічнай службы

04.04.2019
У Мінску прайшоў Сход прапаршчыкаў органаў пагранічнай службы

4 красавіка ў Інстытуце пагранічнай службы адбыўся Другі Сход прапаршчыкаў органаў пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь. У гэтым годзе на мерапрыемства прыехала рэкордная колькасць дэлегатаў – 209 прадстаўнікоў з усіх тэрытарыяльных органаў пагранічнай службы. Таксама ў ім прыняла ўдзел кіраўніцтва Дзяржпагранкамітэта.

Пагранічнікі абмеркавалі пытанні павышэння ролі прапаршчыкаў у вырашэнні задач, якія стаяць перад органамі пагранічнай службы. На сходзе былі разгледжаны пытанні перадавога вопыту дзейнасці сходаў прапаршчыкаў, падтрымання правапарадку і фарміравання ў службовых калектывах здаровай маральнай абстаноўкі. Акрамя таго, удзельнікі прааналізавалі практыку прымянення канкрэтных мер, накіраваных на выкананне рашэнняў папярэдняга сходу і вызначылі, чаму ў будучыні надаць асаблівую ўвагу.

Пасля заканчэння пасяджэння падведзены вынікі дзейнасці Каардынацыйнага савета сходаў прапаршчыкаў і агучаны вынікі рэалізацыі пастановы I-га Сходу прапаршчыкаў органаў пагранічнай службы.

На сённяшні дзень сход прапаршчыкаў – адзін з найважнейшых грамадскіх інстытутаў, які дазваляе павышаць узровень прафесійнай падрыхтоўкі, агульнай культуры, маральнасці. На такіх мерапрыемствах пагранічнікі актыўна абменьваюцца думкамі і сваім прафесійным вопытам з калегамі па службе.

Па выніках 2018 года старшыня Дзяржпагранкамітэта генерал-маёр Анатоль Лапо ўручыў узнагароды і памятныя падарункі спецыялістам, якія дасягнулі высокіх паказчыкаў у службе і грамадскай дзейнасці. Кіраўнік ведамства адзначыў, што якімі б ні былі суперсучаснымі тэхнічныя сродкі аховы граніцы і пагранічнага кантролю, усё адно галоўную ролю ў надзейнай ахове граніцы і забеспячэнні пагранічнай адыгрываюць вызначальную ролю людзі. Вялікую частку ад агульнай колькасці органаў пагранічнай службы складаюць прапаршчыкі і можна з упэўненасцю сказаць, што абсалютная большасць з іх адказна і добрасумленна ставяцца да выканання задач, паказваючы пры гэтым высокі ўзровень падрыхтоўкі, дысцыпліны і адказнасці.