Аэразольныя пісталеты з патронамі канфіскаваны ў пункце пропуску "Брэст"
Увечары 28 сакавіка на граніцы з Польшчай быў затрыманы мужчына, які спрабаваў незаконна ўвезці ў Беларусь 2 аэразольных пісталета і 20 патронаў да іх.
Пагранічны нарад падчас правядзення працэдур кантролю выявіў у аўтамабілі грамадзяніна Расіі прадметы, падобныя на пісталеты. Аб гэтым былі праінфармаваны супрацоўнікі мытні.
У ходзе сумеснага надгляду ў багажным аддзяленні і рэчах замежніка праваахоўнікі выявілі дзве прылады для распылення газу «УДАР М-2» і два дзесяткі аэразольных патронаў.
Супрацоўнікамі мытні прадметы былі канфіскаваны і накіраваны для экспертызы.