Пагранiчнікі спынілі спробу ўвозу какаіну з Літвы

28.03.2019
Пагранiчнікі спынілі спробу ўвозу какаіну з Літвы
У пункце пропуску «Беняконі» затрыманы два грамадзяніна Літвы, якія спрабавалі ўвезці ў Беларусь наркатычны сродак.

27 сакавіка каля 17 гадзін у ходзе агляду пагранічным нарадам аўтамабіля «Volvo» службовы сабака адрэагаваў на пальчаткавую скрыню. У выніку быў знойдзены пакецік з парашкападобным рэчывам белага колеру. 

Рэчыва перададзена супрацоўнікам Воранаўскага РАУС для правядзення экспертызы. Даследаванне паказала, што канфіскаваны парашок з'яўляецца какаінам, маса якога склала 0,715 грама.

Кіроўца і пасажыр аўтамабіля адмаўляюць сваё дачыненне да перамяшчэння наркотыку. У дачыненні да затрыманых вырашаецца пытанне аб узбуджэнні крымінальнай справы за незаконнае перамяшчэнне праз Дзяржаўную гранiцу Рэспублікі Беларусь наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў або іх прэкурсораў або аналагаў.