Грамадзянін Расіі, якi адшукваецца па лініі Інтэрпола, затрыманы ў пункце пропуску «Новая Гута»
14 сакавіка ў пункце пропуску «Новая Гута» пры афармленні на выезд з Беларусі гомельскія пагранiчнікі затрымалі 44-гадовага грамадзяніна Расіі.
Падчас праходжання пашпартнага кантролю высветлілася, што мужчына знаходзіцца ў міжнародным вышуку па лініі Інтэрпола. Ва ўстаноўленым парадку ён быў перададзены супрацоўнікам міліцыі.